Channel Avatar

Народная Грамада @UCg-4NSTWxxj0IU9xCMRdRSg@youtube.com

26K subscribers - no pronouns :c

Інфармацыйныя рэсурсы каманды Мікалая Статкевіча партыі Наро


Welcoem to posts!!

in the future - u will be able to do some more stuff here,,,!! like pat catgirl- i mean um yeah... for now u can only see others's posts :c

Народная Грамада
Posted 2 months ago

12 жніўня мы адзначаем дзень нараджэння нашага лідэра, Мікалая Статкевіча – чалавека, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

У гонар гэтай знамянальнай даты, Народная Грамада арганізуе шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку прагляд трох фільмаў, якія раскажуць пра жыццё і дзейнасць Мікалая Статкевіча.

Сачыце за абнаўленнямі на нашых старонках: мы хутка аб'явім інфармацыю аб месцы правядзення, фармаце мерапрыемства і падрабязнасцях праграмы.

Запрашаем усіх, хто падзяляе нашыя каштоўнасці і імкнецца да свабоднай Беларусі, далучыцца да святкавання!

Разам мы мацнейшыя!

Жыве Беларусь!

Партыя Народная Грамада

22 - 1

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць"



Анатоль Сементовіч (Anatoli
Sementovich)

Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя:
магістр-інжынер па прамысловай біятэхналогіі, бакалаўр рускай філалогіі.



З'яўляецца палітычным эмігрантам з 2014 года. Сябра партыі "Народная Грамада".

Вопыт працы: кур'ер, грузчык, дапаможны працоўны, выкладчык замежных моў, лагіст, біятэхнолаг, кантролёр якасці на вытворчасці, кіраўнік вытворчасцю на мясакамбінаце, спецыяліст па продажах, экспедытар, спецыяліст па міжнародных інтэрвенцыях.

Грамадска-палітычная
дзейнасць:

2009 год: Стварэнне інтэрнэт-форуму "Змена"

2010-2012 гады: удзел у апазіцыйнай акцыі "Плошча", ўступленне ў моладзевую арганізацыю БХД, актыўны ўдзел у інтэрнэт-прасоўванні акцый "плёскаючыя", актыўнае развіццё МХД, у тым ліку
правядзенне сацыялагічных апытанняў, давядзенне інфармацыі міністру замежных спраў Нарвегіі па палітвязьнях Беларусі.

2013 год: удзел у праграме «Майстэрня грамадскай актыўнасці» ва Украіне (Ужгарадзе, Чаркасах і Данецку).

2011-2017 гады: удзел у семінарах і праграмах у Кіеве, Львове, Вільнюсе, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Гаазе і Чарнігаве.

Тэмы праграм і трэнінгаў:
"Школа лідэрства "
"Сацыялогія і сац. апытанні"
"Кібербяспека"
" SMM і выкарыстанне сац. сетак у грамадскай/палітычнай дзейнасці"
"Ідэалогія сацыял-дэмакратыі і папулярызацыя яе ў грамадстве"
"Палітычная выбарчая кампанія і выбары, як праводзіць назіранне за выбарамі."

Удзел у выбарах усіх узроўняў у якасці незалежнага назіральніка ў статусе валанцёра.

2014-2020 гады: вучоба ў Ольштыне (Польшча) па спецыяльнасцях : прамысловая біятэхналогія і руская філалогія. Удзел у праграме Erasmus у Чэхіі ў 2018 годзе.


*Партыя "Народная Грамада" пазбаўлена рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2005 годзе і прызнана рэжымам экстрымісцкай. Яе лідар Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 год асабліва жорсткага рэжыму, - адзіны ў Беларусі. Знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада з 09.02.2023 году.

14 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

⚠️Інфармацыйныя рэсурсы Блоку "Салідарнасць". Міжпартыйны блок партый "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

Старонка Facebook Блоку "Салідарнасць" (www.facebook.com/profile.php?id=61559706143432)
Telegram Канал Блоку "Салідарнасць" (t.me/salidarnast_belarus)
Telegram чат Блоку "Салідарнасць" (t.me/salidarnast_by)

⚠️Інфармацыйныя рэсурсы камандаў Паўла Севярынца партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і Мікалая Статкевіча партыі "Народная Грамада".

Сайт партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" (БХД) (bchd.eu/)
Сайт партыі "Народная Грамада" (НГ) (hramada.org/)

Старонка Facebook Мікалая Статкевіча (www.facebook.com/nikolaj.statkevich/)
Старонка Facebook партыі НГ (www.facebook.com/narodnayahramada)
Старонка Facebook партыі БХД (www.facebook.com/groups/312565460944715)
Група Facebook партыі БХД (www.facebook.com/profile.php?id=100086630556174)
Група Facebook партыі НГ (www.facebook.com/groups/narodnayahramada/)
Telegram ОФІС БХД (t.me/BelChrDem)
Telegram Фонду БХД (t.me/bchdfundacja)
Telegram НАРОДНАЯ ГРАМАДА // STATKEVICH (t.me/narodnaya_hramada)
Telegram STATKEVICH//NARODNAYA HRAMADA (t.me/Statkevich_Narodnaya_Hramada)
Telegram чат НАРОДНАЯ ГРАМАДА chat (t.me/+eaLfdpR8-NZmNGIy)
Twitter партыі "Народная Грамада" (twitter.com/hramada29632) (👥)
YouTube STATKEVICH (www.youtube.com/channel/UCpGu...)
YouTube НАРОДНАЯ ГРАМАДА (www.youtube.com/channel/UCg-4...)
YouTube Narodnaya Hramada (youtube.com/@Narodnaya_Hramada)

Падтрымаць каманду Народнай Грамады 😉
☕️🍰Прыгасціць каманду кавай (www.buymeacoffee.com/NarodnayaHramada)
💸PayPal: narodnayahramada@gmail.com

💸Падтрымаць каманду Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 😉
Група Facebook Фонду БХД (www.facebook.com/profile.php?id=61556132648032)

7 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

📣📣📣 Сябры, віншуем з нашай інфармацыйнай перамогай!

Тэлеграм канал Каардынацыйнай Рады, дзякуючы таму, што наша каманда "#Салідарнасць" прадставіла выбаршчыкам факты недобрасумленнай працы КР, быў вымушаны апублікаваць праўдзівыя звесткі, якія наш блок падаваў ад самага пачатку.



#Верым_можам_пераможам!

3 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць" 

Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя: Вышэйшая.

Алена Янушкоўская
(Alena Yanushkouskaya)



Маці шасцярых дзяцей, пяць з якіх прыёмныя.

Добра ведаю праблемы як шматдзетных, так і прыёмных сем'яў.

Грамадская дзяячка. Абаронца правоў.
Удзельніца шматлікіх ініцыятыў, як у Беларусі, так і ў замежжы.
Мае вопыт у працы з дзяржаўнымі ўстановамі і дзяржаўнымі службоўцамі па вырашэнні сацыяльных праблем беларусаў.
Абаронца Курапатаў.
Блогерка. Паказвала праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Ютуб канал Алены Янушкоўскай - "Настоящая Беларусь",
групы і старонкі ў сацыяльных сетках прызнаныя экстрэмісцкімі , і ў Беларусі на яе заведзена некалькі крымінальных спраў.
Сябра  Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД)
Сябра Управы Офіса БХД па сацыяльных пытаннях.
За сваю дзейнасць шматкроць рэпрэсаваная рэжымам.
У лютым 2021 года пасля шматлікіх судоў, утрыманняў у ІЧУ, вымушана была бегчы з краіны.
Але адкрыта працягвае барацьбу, рэпрэсіі ў дачыненні да актывісткі не спыняюцца па цяперашні час.

Добра ведаю праблемы беларусаў у эміграцыі, бо праходжу гэты цяжкі шлях разам з вамі.
Праблем шмат,але мы ведаем, як іх вырашаць.
Разам з паплечнікамі мы ўжо дапамаглі і працягваем дапамагаць многім беларусам.
А менавіта дапамогу беларусам я стаўлю на першае месца.
Я ведаю, што з такой моцнай камандай, якой мы ідзём на выбары ў Каардынацыйную раду, мы зможам нашмат больш.
Мой лозунг: усё рабі!
Для будучыні Беларусі.
Для народа.
Разам з народам.
Для кожнага з нас!


*Партыя "БХД".
У рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь неаднаразова адмоўлена. Яе лідар Павал Севярынец асуджаны на 7 год строгага рэжыму.



#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

19 - 1

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць" 



Марына Кіявец (Maryna Kiyavets)



Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя: Вышэйшая
Месца працы: Іванаўскі ЖКГ



Сябра партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя"

Нарадзілася ў Гомелі, вырасла ў п.Зялёны Бор(Івацэвіцкага раёну, Брэсцкай вобл.).
Пазней пераехала ў г.Іванава(Брэсцкай вобл.)

У 2015 годзе скончыла  БДТУ, спецыяльнасць - інжынер-хімік-эколаг.

Ад 2015 году па 2022 год працавала ў Іванаўскім ЖКГ інжынерам-хімікам (загадчык лабараторным аддзелам).

Прымала актыўны ўдзел у пратэстах 2020 года. Атрымала арышт за "экстрэмісцкую перапіску".

У 2022 годзе з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі і палітычных перакананьняў была звольнена з пасады загадчыцы лабараторным аддзелам.

У чэрвені таго ж года,  разам з трыма дзецьмі вымушана зьехала ў эміграцыю.
На дадзены момант у Польшчы. Разшукваецца лукашыстамі.


*Партыя "БХД".
У рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь неаднаразова адмоўлена. Яе лідар Павал Севярынец асуджаны на 7 год строгага рэжыму.


#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

8 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць"



Ігар Валяеў (Valiayeu Ihar)

Месца нараджэння: Беларусь
Збройныя сілы: Радавы
Месца працы: ААТ Нафтан завод Палімір.



У канцы 2001 года далучыўся да ініцыятыўнай групы па стварэнні Аб'яднанай сацыял - дэмакратычнай партыі. Займаў пасаду кіраўніка гарадской ячэйкі.

У 2004 годзе разам з партыйнымі структурамі далучыўся да БСДП (Г). У розны час займаў пасады кіраўніка гарадской структуры, чальца абкама і рэвізійнай камісіі.

Чалец грамадскай арганізацыі "Маладая Грамада" - узначальваў абласную арганізацыю.

У 2018 годзе не пагадзіўся з метадамі кіраўніцтва БСДП (Г) і перайшоў у партыю Мікалая Статкевіча "Народная Грамада".

З 2019 году займае кіруючыя пасады ў партыі "Народная Грамада ". Быў кіраўніком адукацыйнай камісіі (з'яўляецца сэртыфікаваным трэнерам нефармальнай адукацыі).

У верасні 2020 года адзін з першых далучыўся да забастоўкі.
З'яўляўся прэс-сакратаром "Стачкі Нафтан".

Ад 2020 году ў вымушанай эміграцыі. Валанцёр па пытаннях уцекачоў.

З лютага 2022 году далучыўся да складу беларускіх валанцёраў ва Украіне з мэтай дапамогі ЗСУ.

У Беларусі інфармацыйныя рэсурсы Ігара Валяева прызнаны экстрымісцкімі.

Ігар Валяеў
"Лічу, што ў жніўні 2020 года хунта развязала грамадзянскую вайну, запрасіўшы маскалёў у якасці інтэрвентаў для падтрымання ўласнай улады. Цяпер грамадзянская вайна ў халоднай стадыі - але гэта працягнецца толькі да таго часу, пакуль хунта ўтрымлівае манаполію на валоданне зброяй."


*Партыя "Народная Грамада" пазбаўлена рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2005 годзе і прызнана рэжымам экстрымісцкай. Яе лідар Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 год асабліва жорсткага рэжыму, - адзіны ў Беларусі. Знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада з 09.02.2023 году.


#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

6 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць"



Яўген Дудкін (Yauheni Dudkin)



Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя: Вышэйшая. Магістр гістарычных навук. Дактарант Польскай акадэміі навук


Беларускі хрысціянскі дэмакрат, 34 гады.
Нарадзіўся ў Магілёве, вырас у Гродна. Адпрацаваў размеркаванне ў школах Бялыніцкага района на Магілёўшчыне, пазней - Гродна, загадчык дома народнай творчасці ў вёсцы Зарачанка Гродзенскага раёна.

Кандыдат у дэпутаты ў мясцовых кампаніях 2014 і 2018 гадоў, парламенцкай - 2019 году, адзін з заснавальнікаў кампаніі адклікання мясцовых дэпутатаў.

На працягу 2013-2020 гадоў паспяхова вырашаў шэраг культурна- адукацыйных і сацыяльна-эканамічных праектаў на лакальным і нацыянальным узроўнях у Беларусі.

З 2018 па 2020 год - эканамічны мігрант у Польшчы: пачынаў ад простага рабочага да кіроўцы пагрузчыкаў.
Пасля 2020 году - палітычны мігрант.
Выпускнік праграмы Каліноўскага ІІ у 2021 годзе, навуковец, сябра Управы партыі БХД, кіраўнік фонда "Białoruska Chrześcijańska Demokracja".


*Партыя "БХД".
У рэгістрацыі ў Рэспубліке Беларусь неаднаразова адмоўлена. Яе лідар Павал Севярынец асуджаны на 7 год строгага рэжыму.


#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

9 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць"

Георгі Дзмітрук (Heorhi Dzmitruk)

Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя: Вышэйшая


Пастар.
Лідар Беларускай Службы (Беласток).
Капелан Украінскай дыяспары (Нідэрлянды) Хрысціянскай Дэмакраты.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Нарадзіўся 16 красавіка 1968 года, у шматдзетнай сям'і (7 дзяцей) у горадзе Кобрыне, па нацыянальнасці - беларус. Маці - лекар-стаматолаг, бацька - сталяр.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Ўніверсітэт, факультэт: "Міжнародныя Эканамічныя адносіны". Эканаміст.

З 1992 года ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага аб'яднання.

З 1993 года працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай фірмы.

З 2001 года па 2005 год - генеральны дырэктар замежнага прадпрыемства.

З 2005 года па 2017 год - дырэктар замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства.

Старшыня Рэспубліканскага Грамадскага Аб'яднання "Хрысціянская Дзелавая Ініцыятыва" да 2020 года. Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі, Галандыі, Італіі, Нямеччыне. Валодае ангельскай мовай. Дасведчаны кіраўнік. Грамадскі і рэлігійны дзеяч. Хрысціянін. Жанаты. Мае пяцёх дзяцей і 9 унукаў.

Хобі: музыка. Аўтар больш за 30-ць песень на розных мовах.

Адзін з заснавальнікаў “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. На ўсіх сямі Устаноўчых З’ездздах быў абраны на пасаду сустаршыні “БХД”. Падцвердзіў паўнамоцтвы сустаршыні партыі БХД 10 лютага 2024 года.


*Партыя "БХД".
У рэгістрацыі ў Рэспубліке Беларусь неаднаразова адмоўлена. Яе лідар Павал Севярынец асуджаны на 7 год строгага рэжыму.


#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

7 - 0

Народная Грамада
Posted 4 months ago

МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР 1



Кандыдат у Каардынацыйную Раду III склікання ад блоку "Салідарнасць"



Яўген Вільскі (Yauheni Vilski)



Месца нараджэння: Беларусь
Адукацыя: Вышэйшая
Збройныя сілы: Афіцэр запасу
Месца працы: ААТ Нафтан завод Палімір"



1996 год. Беларускі Незалежны прафсаюз, БСДП "Грамада" . Засноўнік цэхавой арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) у ахове (на момант звальнення засноўніка арганізацыя налічвала 82 чалавекі). Пасля сыходу з завода быў намеснікам старшыні рэгіянальнай (гарадской) арганізацыі БНП г.Наваполацка.У БСДП (Г) прайшоў ад шараговага сябра партыі да старшыні абласной арганізацыі.

З 2009 да 2016 года чалец "Гавары Праўду".
Узначальваў акруговы штаб на выбарах 2016 году.

З 2017 года сябра партыі Мікалая Статкевіча "Народная Грамада".

У 2020 годзе абраны першым намеснікам Старшыні партыі.
Падчас падзеяў 2020 года быў каардынатарам кампаніі С.Ціханоўскай па Віцебскай вобласці.

З вясны 2021 года да цяперашняга часу ў вымушанай эміграцыі.

З 2023 году выконваючы абавязкі Старшыні партыі "Народная Грамада".

Міжнародная праца:
Прадстаўнік беларускай дэлегацыі ПАРЕ (Parliamentary Assembly of the Council of Europe, PACE)
Прадстаўнік партыі "Народная Грамада" у складзе еўрапейскіх сацыялістаў PES (Party of European Socialist)
Прадстаўнік партыі "Народная Грамада" у складзе сацыял-дэмакратычных партый і працоўных арганізацый SI (Socialist International)
Прадстаўнік беларускай апазіцыі партыі "Народная Грамада" шэрагу міжнародных арганізацый і груп.

15. 03. 2024 году рэжымам у дачыненні да Яўгена Вільскага распачата спецыяльная крымінальная вытворчасць.



*Партыя "Народная Грамада" пазбаўлена рэгістрацыі ў Рэспубліке Беларусь у 2005 годзе і прызнана рэжымам экстрымісцкай. Яе лідар Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 год асаблівага рэжыму, адзіны ў Беларусі. Знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада з 09.02.2023 году.



#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

5 - 0